Старажытны гарадок Тайэрчжуан у правінцыі Шаньдун
  2017-04-10 16:17:53

Старажытны гарадок Тайэрчжуан размешчаны на беразе Вялікага кітайскага канала (Пекін – Ханчжоу) у горадзе Цзаачжуан правінцыі Шаньдун (Усходні Кітай).

У 1938 годзе ён быў знішчаны агнём японскай артылерыі. У 2008 годзе ўлады Цзаачжуан прыступілі да рэалізацыі праекта па аднаўленні Тайэрчжуана: разбураныя падчас вайны старадаўнія будынкі былі адбудаваны нанова ў іх першапачатковым гістарычным абліччы.

Адноўленыя помнікі традыцыйнай кітайскай архітэктуры сталі прыцягваць велізарную колькасць турыстаў, якіх з 2010 года тут ужо пабывала звыш 20 млн чалавек.