У Шанхаі ўжываюць магнітны капсульны эндаскоп-робат для больш дакладнага дыягнаставання захворванняў тонкага кішачніка
  2017-04-18 15:49:50

У 6-й Народнай бальніцы Шанхая /Усходні Кітай / пры Шанхайскім універсітэце "Цзяатун" было праведзена дыягнастычнае абследаванне 199 пацыентаў на прадмет выяўлення захворванняў тонкага кішачніка з выкарыстаннем магнітнага капсульнага эндаскопа-робата.

Як паказаў клінічны вопыт, дадзеная перадавая высокатэхналагічная методыка дазваляе павысіць дакладнасць дыягназу пры выяўленні ранняй стадыі пухлін у страўнікава-кішачным тракце і асабліва ранняй стадыі цяжкараспазнавальных захворванняў тонкага кішачніка, уключаючы мікрапухліны.

Так, дакладнасць выяўлення актыўных крывацёкаў у тонкім кішачніку дасягае амаль 100 працэнтаў.