Кітайскі пасажырскі авіялайнер C919 паспяхова прайшоў першае выпрабаванне па высакахуткасным руленні
  2017-04-19 15:32:35

Авіялайнер C919, выраблены Камерцыйнай авіябудаўнічай карпарацыяй Кітая (Comac), на ўзлётнай паласе №4 у міжнародным аэрапорце Шанхая «Пудун» паспяхова здзейсніў першае руленне на вялікай хуткасці. Да гэтага C919 ужо ўдала прайшоў тэхнічную экспертызу для першага палёту. У цяперашні час праводзяцца работы па розных тэхнічных выпрабаваннях перад дэбютным палётам.