У правінцыі Гуйчжоу будуецца 88-метровая статуя багіні прыгажосці народнасці Мяа
  2017-04-19 17:16:46

На днях будаўніцтва статуі прыгажосці народнасці Мяа «Янаша» ужо завяршылася на 90%. Мяркуецца, што да канца гэтага месяца будаўнічыя працы цалкам скончацца, і самая высокая статуя багіні прыгажосці народнасці Мяа ўзвысіцца ў павеце Цзяньхэ ў правінцыі Гуйчжоу. Як вядома, будаўнічыя работы пачаліся ў лістападзе 2016 года, агульная вышыня скульптуры дасягне 88 метраў, у тым ліку вышыня падмурка складае 22 метры, а сама статуя - 66 метраў.