Парламент Вялікабрытаніі зацвердзіў датэрміновае правядзенне ўсеагульных выбараў
  2017-04-20 15:48:26

Ніжняя палата парламента Вялікабрытаніі правяла галасаванне, у выніку якога пераважнай большасцю была прынята прапанова аб датэрміновым правядзенні ўсеагульных выбараў. Яны адбудуцца 8 чэрвеня.

Ніжняя палата парламента з вынікам у 552 галасы "за", 13 галасамі "супраць" прыняла гэтую вылучаную прэм'ер-міністрам Тэрэзай Мэй прапанову. Згодна з нарматывам, пасля атрымання дзвюх трэціх галасоў у ніжняй палаце парламента Вялікабрытанія можа праводзіць датэрміновыя выбары без адабрэння верхняй палаты.

На праведзеных перад галасаваннем дэбатах у ніжняй палаце Т. Мэй паведаміла, што датэрміновае правядзенне ўсеагульных выбараў дапаможа паспяховаму выхаду Вялікабрытаніі з ЕС, надасць Вялікабрытаніі доўгатэрміновую пэўнасць.

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Т. Мэй 18 красавіка нечакана абвясціла аб датэрміновым правядзенні ўсеагульных выбараў, каб новы ўрад яшчэ лепш прадстаўляў Вялікабрытанію на перамовах аб выхадзе з ЕС.