Фашызм і мілітарызм патрабуюць поўнага выкаранення і ліквідацыі – МЗС КНР
  2017-04-20 15:48:26

Фашызм і мілітарызм – карані, якія выгадавалі Другую сусветную вайну і якія патрабуюць поўнага выкаранення і ліквідацыі. Пра гэта на чарговы ведамаснай прэс-канферэнцыі заявіў афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў КНР Лу Кан. Так ён пракаменціраваў інфармацыю пра тое, што на пасяджэнні ўрада Японіі ад 14 красавіка было заяўлена аб магчымасці выкарыстання адукацыйнымі ўстановамі і структурамі ў праграмах навучання ў адпаведнасці з заканадаўствам "карыснага і належнага матэрыялу" з кнігі Адольфа Гітлера "Майн кампф".

Лу Кан заявіў, што ўвесь свет мае правільнае ўяўленне пра тое, што з сябе ўяўляе гэта кніга. У гэтым прынцыповым гістарычным пытанні не можа быць ніякіх невыразнасцяў. - Р -