Кітайскі авіялайнер C919 паспяхова прайшоў выпрабаванні па хуткасным руленні з адрывам пярэдняга шасі ад зямлі
  2017-04-24 16:19:01

Пасажырскі авіялайнер кітайскай распрацоўкі C919 паспяхова прайшоў выпрабаванні па хуткасным руленні з адрывам пярэдняга шасі ад зямлі. Пра гэта паведаміла Кітайская карпарацыя камерцыйных самалётаў.

Тэст па хуткасным руленні (звыш 170 км/г) з'яўляецца апошнімі этапам падрыхтоўкі да тэставага палёту. Першы палёт авіялайнера адбудзецца пасля таго, як вынікі рулення па зямлі будуць цалкам адпавядаць патрабаванням, а ўсе выяўленыя падчас выпрабавання праблемы будуць ліквідаваны.

C919 на днях паспяхова прайшоў апошнюю ацэнку экспертнай камісіі. - Р -