У Хучжоу аднаўляецца старажытная сістэма тутавых рыбаводных сажалак
  2017-05-16 16:43:28

У апошнія некалькі гадоў у гарадской акрузе Хучжоу правінцыі Чжэцзян (Усходні Кітай) прымаюцца актыўныя меры па аднаўленні старажытнай сістэмы тутавых рыбаводных сажалак, якія гарманічна спалучаюць развядзенне рыбы з вырошчваннем тутавых дрэў для патрэб шаўкаводства. На сённяшні дзень праведзена вялікая праца па рэстаўрацыі сажалак, пасадцы тутавых дрэў, расчыстцы рэчышча рэк.