Кітай з пачатку года пакараў 16 тыс. чыноўнікаў за імкненне да раскошы
  2017-05-24 16:46:35

Больш за 16 тыс. чыноўнікаў пакараны за прыхільнасць да раскошы з пачатку года ў КНР, паведамляе цэнтральная камісія КПК па праверцы дысцыпліны. Спіс галоўных парушэнняў застаецца нязменным: гэта дарагія падарункі, выкарыстанне службовага транспарту ў асабістых мэтах і нямэтавае расходаванне бюджэтных сродкаў на шчодрыя прэміі. Толькі ў красавіку за такія дзеянні пакараны пяць тысяч функцыянераў.

Кампанія па барацьбе з чыноўніцкай любоўю да салодкага жыцця ў КНР стартавала ў снежні 2012 года, калі ўлады далі зразумець: прыхільнасць функцыянераў да раскошы рэзка падрывае імідж Кампартыі і дзяржавы, пагражаючы іх легітымнасьці. У лістападзе 2013 года Дзяржсавет КНР ухваліў афіцыйныя правілы па барацьбе з сібарыцтвам апаратчыкаў. Дакумент змяшчае 12 раздзелаў і 65 параграфаў. У ім, у прыватнасці, забараняецца нямэтавае выкарыстанне службовага аўтатранспарту, правядзенне шыкоўных прыёмаў, неабгрунтаваныя паездкі за мяжу за бюджэтныя сродкі і г.д.

У 2015 годзе намеснік старшыні Цэнтральнай камісіі КПК па праверцы дысцыпліны Чжан Цзюнь нагадаў, што ў адпаведнасці з артыкулам 126 партыйнага «кодэкса гонару», за празмерна экстравагантны лад жыцця і памкненні, здольныя нанесці шкоду іміджу КПК, членам партыі пагражаюць строгія дысцыплінарныя спагнанні. - Р -