Сі Цзіньпін заклікаў пабудаваць моцныя і мадэрнізаваныя ваенна-марскія сілы Кітая
  2017-05-25 15:26:39

Старшыня КНР Сі Цзіньпін заклікаў прыкласці намаганні да ператварэння ВМС НВАК у моцныя і мадэрнізаваныя сілы, каб аказаць падтрымку ажыццяўленню кітайскай мары і мары аб моцнай арміі. Такую заяву Сі Цзіньпін зрабіў падчас інспекцыйнага наведвання органа кіравання ВМС НВАК.

Сі Цзіньпін адзначыў, што ВМС – гэта стратэгічны від узброеных сіл, якія займаюць важнае месца ў забеспячэнні бяспекі і развіцця краіны. Стварэнне моцных і мадэрнізаваных ВМС, паводле яго слоў, з'яўляюцца важнай часткай кітайскай мары аб вялікім адраджэнні кітайскай нацыі. "Кітайскія маракі павінны ўзяць на сябе гістарычную місію па стварэнні моцных і мадэрнізаваных ваенна-марскіх сіл краіны," – падкрэсліў Сі Цзіньпін. - Р -