У выніку двух выбухаў у Інданэзіі загінулі пяць чалавек
  2017-05-25 15:26:39

Па паведамленні інданэзійскай паліцыі, ля аўтавакзала ва ўсходнім раёне Джакарты ноччу 24 мая прагрымелі два выбухі, па меншай меры пяць чалавек загінулі і дзесяць атрымалі раненні.

Афіцыйны прадстаўнік паліцыі Інданэзіі на прэс-канферэнцыі заявіў, што паводле вынікаў папярэдняга расследавання, абодва выбухі былі здзейснены смяротнікамі. Ён таксама адзначыў, што ў час выбуху паліцэйскія праводзілі звычайнае патруляванне. Абодва тэрарысты – мужчыны. Паліцыя апублікуе звесткі аб іх пазней. - Р -