Пасольства КНР у Пакістане пацвердзіла факт выкрадання ў Квеце кітайскіх грамадзян
  2017-05-25 15:26:39

Пасольства КНР у Пакістане пацвердзіла інфармацыю пра сённяшняе выкраданне двух грамадзян Кітая невядомымі ўзброенымі людзьмі ў горадзе Квета на паўднёвым захадзе Пакістана.

Супрацоўнік пасольства паведаміў, што Кітай спрабуе высветліць дэталі інцыдэнту і вызначыць асобы выкрадзеных. Ён дадаў, што пасольства заклікала пакістанскі бок як мага хутчэй вызваліць палонных. Як перадаюць мясцовыя СМІ са спасылкай на намесніка галоўнага інспектара паліцыі Кветы, выкрадальнікі, пагражаючы зброяй, прымусілі кітайцаў сесці ў транспартны сродак і з'ехалі разам з імі. Паведамляецца, што першапачаткова выкрадальнікі забралі трох кітайцаў, дзвюх жанчын і аднаго мужчыну, але прахожы дапамог адной з жанчын уцячы. Гэты прахожы ў перастрэлцы атрымаў раненні і быў дастаўлены ў бліжэйшую бальніцу, дзе паліцыя запісала яго паказанні.

Пакуль ніхто не ўзяў на сябе адказнасць за выкраданне. - Р -