Два чалавекі сталі ахвярамі абвальвання дома ў паўднёвым Кітаі
  2017-05-25 15:26:39

Два чалавекі загінулі ў выніку абвальвання жылога дома ў прыгарадзе Учжоу Гуансі-Чжуанскага аўтаномнага раёна. Паведамляецца, што ў 5:30 раніцы пад уплывам нечаканых ліўневых дажджоў адбылося абвальванне жылога дома ў вёсцы Думэй. У выніку здарэння сем чалавек апынуліся заблакіраванымі пад заваламі. На гэты час іх дасталі з-пад завалаў, двое з іх загінулі. Лекары змагаюцца за жыцці астатніх пацярпелых.

Вядуцца работы па ліквідацыі наступстваў здарэння. - Р -