На будаўніцтве атамнага рэактара "Хуалун-1" завершана ўзвядзенне ахоўнага купала
  2017-05-26 11:22:10

На будаўніцтве пятага энергаблока ядзернага рэактара "Хуалун-1" на АЭС "Фуцін" у правінцыі Фуцзянь паспяхова завершана ўзвядзенне ахоўнага купала. Гэта азначае заканчэнне агульнабудаўнічых работ і пераход да фазы мантажу абсталявання. "Хуалун-1" – першы ў Кітаі ядзерны рэактар трэцяга пакалення ўласнай распрацоўкі. Будаўніцтва першага рэактара запушчана 7 траўня бягучага года. - Р -