Д.Трамп заклікаў краіны-члены НАТА размяркоўваць ваенныя выдаткі на справядлівай аснове
  2017-05-26 16:07:01

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у Бруселі заклікаў краіны-члены НАТА справядліва дзяліць ваенныя выдаткі. Кіраўнік амерыканскай адміністрацыі ў новай штаб-кватэры Альянсу ў Брусэлі адзначыў, што НАТА варта надаваць асаблівую ўвагу тэрарызму, мігрантам і пагрозе з боку Расіі. "Тэракт у Манчэстары паказаў, якім велізарным злом з'яўляецца тэрарызм", – заявіў ён. Краіны-члены НАТА павінны выконваць свае фінансавыя абавязацельствы і размяркоўваць ваенныя выдаткі на справядлівай аснове – гэта адзіны шлях узмацнення магчымасцяў Альянсу ў барацьбе з тэрарызмам.

Д.Трамп прыняў удзел у саміце НАТА ў Брусэлі, які быў прысвечаны, галоўным чынам, абмеркаванню барацьбы з тэрарызмам і размеркаванню абавязацельстваў паміж краінамі-членамі арганізацыі. - Р -