У Кітаі вывели першую расліну, якая свеціцца
  2017-05-26 16:07:01

Кітайскім вучоным упершыню ўдалося вывесці расліну, якая свеціцца. З дапамогай біяінжынерных тэхналогій яны ўводзілі гены марскіх люмінесцэнтных мікраарганізмаў у клеткі тытуню, затым пры дапамозе культывацыі і адбору атрымалі расліну, якая свеціцца, што папоўніць прабел падобнай тэхналогіі ў Кітаі і закладзе аснову для яе далейшага прымянення.

Навуковы супрацоўнік Гуансійскага педагагічнага ўніверсітэта Жэнь Хаа адзначыў, што гэта тэхналогія мае вялікія перспектывы. Ён сказаў, што на міжнародным узроўні было мноства абмеркаванняў аб магчымасці асвятлення ў гарадах з дапамогай такіх раслін, некаторыя групы нават дамагліся прагрэсу. - Р -