Ахвярамі паводкі і апоўзняў у Шры-Ланцы сталі больш за 90 чалавек
  2017-05-27 11:07:06

Як паведамілі ў мясцовых профільных органах, у выніку паводкі і апоўзняў у цэнтральнай і паўднёвай частцы Шры-Ланкі з-за праліўных дажджоў загінуў па меншай меры 91 чалавек, яшчэ 100 прапалі без вестак, каля 520 тыс. чалавек у той ці іншай меры пацярпелі ад бедства.

У Міністэрстве замежных спраў Шры-Ланкі заявілі, што ўрад ужо звярнуўся да ААН, іншых міжнародных арганізацый і сумежных краін з просьбай аб прадастаўленні гуманітарнай дапамогі. - Р -