Жыхар Тайваня Лі Мінчжэ арыштаваны па падазрэнні ў падрыве дзяржаўнай улады
  2017-05-27 11:07:06

Афіцыйны прадстаўнік Канцылярыі па справах Тайваня пры Дзяржсавеце КНР Ань Фэншань паведаміў, што ў органах дзяржаўнай бяспекі Кітая стала вядома пра затрыманне праваахоўнымі органамі правінцыі Хунань жыхара Тайваня Лі Мінчжэ па падазрэнні ў падрыве дзяржаўнай улады.

Ань Фэншань адзначыў, што пачынаючы з 2012 года Лі Мінчжэ часта здзяйсняў паездкі ў кантынентальны Кітай, заключыў таемную змову з некаторымі мясцовымі асобамі, выпрацаваў праграму дзеянняў, заснаваў незаконную арганізацыю, планаваў і ажыццяўляў мерапрыемствы, накіраваныя на падрыў дзяржаўнай улады ў КНР. У дачыненні да Лі Мінчжэ 19 сакавіка бягучага года ўжо былі ўведзены законныя меры стрымання. Падчас допыту Лі Мінчжэ і іншыя асобы прызналіся ў здзяйсненні дзеянняў, якія падрывалі нацыянальную бяспеку Кітая. - Р -