Сі Цзіньпін накіраваў прэзідэнту Егіпта Абдэлю Фатаху ас-Сісі пасланне са спачуваннямі ў сувязі з тэрактам
  2017-05-27 16:03:27

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у суботу накіраваў прэзідэнту Егіпта Абдэлю Фатаху ас-Сісі пасланне, у якім выказаў глыбокі смутак па нявінных ахвярах тэракту, які адбыўся 26 мая, а таксама выказаў сардэчныя спачуванні прэзідэнту, родным загінуўшых і параненым.

У пасланні Сі Цзіньпін паказаў, што КНР выступае супраць тэрарызму ў любых яго праявах, катэгарычна асуджае гэты варварскі напад. Ён таксама падкрэсліў, што Кітай рашуча падтрымлівае намаганні Егіпта па захаванні бяспекі і стабільнасці ў краіне, а таксама намаганні ў барацьбе з тэрарызмам. - Р -