У Вашынгтоне адбыўся 1-ы раўнд Кітайска-амерыканскага дыялогу па пытаннях знешняй палітыкі і бяспекі
  2017-06-23 15:03:08

У сераду член Дзяржсавета КНР Ян Цзячы, дзяржаўны сакратар ЗША Рэкс Тылерсан і міністр абароны ЗША Джэймс Мэціс сумесна старшынствавалі на 1-м раўндзе Кітайска-амерыканскага дыялогу па пытаннях знешняй палітыкі і бяспекі. Член Цэнтральнага ваеннага савета (ЦВС), начальнік Аб'яднанага штаба ЦВС Фан Фэнхуэй таксама прыняў удзел у дыялогу.

Паміж бакамі таксама адбыўся абмен думкамі па барацьбе з тэрарызмам. Кітайскі бок пацвердзіў, што выступае супраць тэрарызму ў любых яго формах, і выказаў спадзяванне на тое, што бакі ўмацуюць антытэрарыстычныя абмены і супрацоўніцтва на аснове прынцыпаў узаемапавагі, роўнасці і ўзаемнай выгады. Бакі таксама абмяняліся думкамі па блізкаўсходняй, афганскай і іншых міжнародных і рэгіянальных праблемах.

Бакі назвалі 1-ы раўнд Кітайска-амерыканскага дыялогу па пытаннях знешняй палітыкі і бяспекі канструктыўным і плённым і дамовіліся выкарыстоўваць дадзеную платформу для бесперапыннага паглыблення ўзаемадаверу, пашырэння кансенсусу, садзейнічання супрацоўніцтву і кіравання рознагалоссямі, каб гэтая платформа адыграла пазітыўную ролю ў развіцці кітайска-амерыканскіх адносін .