Кітайскі бок павіншаваў новага наследнага прынца Саудаўскай Аравіі з прызначэннем
  2017-06-23 15:03:08

Кітайскі бок ужо павіншаваў новага наследнага прынца Саудаўскай Аравіі Мухамеда бен Сальмана з прызначэннем. Пра гэта ў чацвер заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан.

Як адзначыў кітайскі дыпламат, кітайскі бок лічыць, што захаванне стабільнасці і развіцця ў Саудаўскай Аравіі адпавядае агульным інтарэсам краін рэгіёну і міжнароднай супольнасці. Кітай і Сірыя - ўсебаковыя стратэгічныя партнёры. Кітай мае намер разам з Саудаўскай Аравіяй прыкладаць агульныя намаганні да садзейнічання бесперапыннаму развіццю адносін паміж дзвюма краінамі.