Сі Цзіньпін выступіў перад кіраўнікамі ваенных навукова-даследчых і навучальных устаноў Кітая
  2017-07-20 11:11:35

Устаноўчая канферэнцыя з нагоды рэарганізацыі Акадэміі ваенных навук, Універсітэта нацыянальнай абароны і Навукова-тэхнічнага універсітэта нацыянальнай абароны Кітая, а таксама калоквіум кіраўнікоў ваенных навукова-даследчых, навучальных і вучэбна-трэніровачных устаноў адбыліся ў Пекіне. Перад прысутнымі выступіў генеральны сакратар ЦК КПК, старшыня КНР і старшыня Цэнтральнага ваеннага савета КНР Сі Цзіньпін.