"Нябесны" пераход на гары Хуашань
  2017-07-20 15:28:11

Са старажытных часоў гару Хуашань называюць "самай непрыступнай гарой пад купалам неба". На крутым абрыве з паўднёвага боку гор раскінуўся "нябесны мост" даўжынёй больш чым сто метраў. Пераход уяўляе сабой пакрытыя драўлянымі дошчачкамі каменныя выступы, выразаныя будаўнікамі ў гары. Каб прайсці па мосце, турыстам трэба прыціснуцца тварам і жыватом да сцяны, затаіць дыханне і рабіць павольныя крокі наперад, таму пераход атрымаў вядомасць як "першы бар'ер на гары Хуашань".