У дні летніх канікул у пачатковай школе "Цзюдянь" раёна Фэйсян гарадской акругі Ханьдань правінцыі Хэбэй для дзяцей працоўных мігрантаў арганізаваны бясплатныя ўрокі па мастацтве тэатра ценяў.
Праводзіць заняткі запрасілі аднаго з народных захавальнікаў традыцыі цзінанскага тэатра ценяў, уключанага ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Кітая. Майстар распавядае дзецям пра тэатр ценяў, паказвае ім, як вырабляць марыянеткі і як кіраваць імі ў час прадстаўлення. - Р -