Лі Кэцян падкрэсліў важнасць належнай арганізацыі перасялення для барацьбы з беднасцю
  2017-09-18 11:07:39

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян зрабіў акцэнт на належнай арганізацыі перамяшчэння людзей з бедных паселішчаў у больш развітыя раёны як на адным са спосабаў барацьбы з галечай.

Такое перасяленне павінна быць мэтанакіраваным, бяспечным і празрыстым, адзначаецца ў пісьмовым указанні прэм'ера ў адрас усекітайскай канферэнцыі па скарачэнні маштабу галечы шляхам перасялення, якая завяршыла працу ў нядзелю.