"Цяньчжоу-1" адстыкаваўся ад касмічнай лабараторыі "Цяньгун-2"
  2017-09-18 11:07:39

Пасля амаль 5-месячнага палёту кітайскі грузавы касмічны карабель "Цяньчжоу-1" адстыкаваўся ад касмічнай лабараторыі "Цяньгун-2" 17 верасня ў 16:15, працягнуўшы выкананне шэрагу эксперыментаў і выпрабаванняў перад вываду з арбіты. У працэсе адстыкоўкі "Цяньчжоу-1" здзейсніў манёўр на 120 метраў назад і заставаўся ў той зоне, пакуль наземныя службы не пацвердзілі штатность сітуацыі. Затым "Цяньчжоу-1" у кантрольным рэжыме пачаў самастойны палёт на вышыні каля 400 км на арбіце пасля стабілізацыі свайго становішча па трох восях адносна Зямлі.

Згодна з планам, "Цяньчжоу-1" будзе працягваць праводзіць розныя эксперыменты, павышаць эфектыўнасць комплекснага прымянення, а таксама назапашваць вопыт для кіравання эксплуатацыйнай работай, распрацоўкі і стварэння касмічнай станцыі.

"Цяньчжоу-1" быў запушчаны 20 красавіка з касмадрома ў правінцыі Хайнань. 22 красавіка ён правёў паспяховую аўтаматычную стыкоўку з "Цяньгунам-2". 27 красавіка караблі завершылі першую арбітальную дазапраўку. Другая запраўка прайшла 15 чэрвеня.

За пяць месяцаў пасля запуску "Цяньчжоу-1" паспяхова выканаў усе запланаваныя задачы, у тым ліку шэраг эксперыментаў і выпрабаванняў. - Р -