Найбуйнейшы ў Пекіне рынак дробных бытавых тавараў афіцыйна спыніў сваё існаванне
  2017-09-18 17:15:11

Спыніў сваё існаванне рынак "Цяньі" – найбуйнейшы аптова-рознічны рынак дробных бытавых тавараў у кітайскай сталіцы. Такое рашэнне было прынята ў рамках рэалізацыі мер па пераразмеркаванні несталічных функцый Пекіна.

Рынак "Цяньі" адкрыўся 18 лістапада 1992 года і налічваў больш за 3000 гандлёвых кампаній, якія спецыялізаваліся на продажы больш за 130 тыс. відаў дробных бытавых тавараў.

Паведамляецца, што будынкі рынку будуць выкарыстаны для размяшчэння навукова-тэхнічных і фінансавых кампаній.

У 2017 годзе пекінскі раён Січэн, на тэрыторыі якога быў размешчаны рынак "Цяньі", плануе ўсебакова завяршыць працу па закрыцці аптовых рынкаў. Да канца года буйны рынак адзення ля Пекінскага заапарку таксама спыніць сваё існаванне. - Р -