Сі Цзіньпін і Д.Трамп па тэлефоне абмеркавалі маючы адбыцца візіт прэзідэнта ЗША ў Кітай і сітуацыю на Карэйскім паўвостраве
  2017-09-19 13:35:47

Старшыня КНР Сі Цзіньпін і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп па тэлефоне абмеркавалі маючы адбыцца пазней у гэтым годзе візіт амерыканскага прэзідэнта ў Кітай.

Сі Цзіньпін заявіў, што Кітай і ЗША маюць шырокія агульныя інтарэсы, у абмене і супрацоўніцтве ў розных сферах у цяперашні час назіраюцца здаровыя тэндэнцыі.

Сі Цзіньпін паведаміў, што рады на рэгулярнай аснове падтрымліваць сувязь з лідарам ЗША па тэмах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.

Ён таксама адзначыў, што Пекін надае вялікае значэнне дзяржаўнаму візіту Д.Трампа ў Кітай, і заклікаў бакі да цеснай працы для забеспячэння плённасці візіту, каб надаць новы імпульс развіццю адносін Кітая і ЗША.

Д.Трамп, у сваю чаргу, паведаміў, што разлічвае здзейсніць дзяржаўны візіт у Кітай, а таксама спадзяецца, што гэты візіт зможа аказаць моцнае садзейнічанне развіццю двухбаковых сувязяў.

Лідары дзвюх краін таксама абмяняліся думкамі па бягучай абстаноўцы на Карэйскім паўвостраве.