Кітай упэўнены ў тым, што Панама будзе належным чынам падыходзіць да тайваньскага пытання
  2017-09-19 13:35:47

Міністр замежных спраў КНР Ван І і віцэ-прэзідэнт, міністр замежных спраў Панамы Ісабэль дэ Сен Мало ў нядзелю правялі першыя палітычныя кансультацыі паміж МЗС дзвюх краін.

Ван І заявіў, што ўсталяванне Кітаем і Панамай дыпадносінаў адпавядае павевам часу і надзеям народаў дзвюх краін. За тры з лішнім месяцы пасля ўзаемнага дыпламатычнага прызнання міждзяржаўныя кантакты сталі больш цеснымі, а ў супрацоўніцтве былі дасягнуты першыя вынікі. Кітай і Панама могуць стаць доўгатэрміновымі і надзейнымі партнёрамі па супрацоўніцтве, якіх чакае сумеснае развіццё і росквіт. Кітайскі бок вітае візіт прэзідэнта Панамы Хуана Карласа Варэлы ў Кітай, што мае быць у гэтым годзе і які дасць магутны штуршок супрацоўніцтву ў сферах эканомікі і гандлю, інвестыцый, вытворчых магутнасцяў, марскіх перавозак, авіяцыі, турызму і культуры.

Ван І адзначыў, што кітайскі бок мае намер разам з Панамай прыкладаць намаганні для бесперапыннага ўмацавання палітычнай асновы міждзяржаўных адносін. Ён упэўнены ў тым, што Панама будзе належным чынам падыходзіць да тайваньскага пытання ў адпаведнасці з камюніке аб устанаўленні дыпламатычных адносін і выконваць узятыя на сябе абавязацельствы. Кітайскі бок гатовы разам з Панамай умацоўваць кантакты і каардынацыю ў шматбаковых справах, а таксама, выкарыстоўваючы свой уплыў, абараняць законныя правы і інтарэсы Панамы на міжнароднай арэне.

Ісабэль Сэн Мало дэ Альварада ў сваю чаргу заявіла, што ўсталяванне Панамай і Кітаем дыпламатычных адносін адпавядае чаканням і памкненням розных колаў грамадскасці Панамы. Гэта падзея адкрыла новую старонку ў гісторыі адносін паміж дзвюма краінамі. Панама даражыць традыцыйнай дружбай з Кітаем, вітае інвестыцыі яшчэ большай колькасці кітайскіх прадпрыемстваў у Панаму і мае намер даць ім падтрымку і спрыяльныя ўмовы для вядзення гаспадарчай дзейнасці. Панама спадзяецца на больш хуткае падпісанне з Кітаем двухбаковага пагаднення аб свабодным гандлі і паглыбленне супрацоўніцтва ў галінах інфраструктурнага будаўніцтва, фінансаў, марскіх перавозак, авіяцыі, турызму і культуры на карысць народаў дзвюх краін. Панама падтрымлівае кітайскую ініцыятыву "Пояс і шлях" і разлічвае на ўдзел у ёй з мэтай унесці ўклад у садзейнічанне ўзаемазвязанасці ў рэгіёне. Панама мае намер стаць мостам для выхаду Кітая на лацінаамерыканскі рынак і вядзення супрацоўніцтва з краінамі рэгіёну. Панама ў поўнай меры ўсведамляе важнасць тайваньскага пытання для Кітая, таму будзе строга прытрымлівацца прынцыпу аднаго Кітая і належным чынам выконваць абавязацельствы, пазначаныя ў камюніке аб устанаўленні дыпламатычных адносін, а таксама адмовіцца ад падтрымання любых афіцыйных кантактаў з Тайванем.

Перад кансультацыямі міністры замежных спраў Кітая і Панамы падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні па ўсталяванні механізму палітычных кансультацый паміж МЗС дзвюх краін. Па заканчэнні кансультацый кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў правялі сумесную сустрэчу са СМІ.