Кітай і Украіна падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне кіно і тэлебачання
  2017-09-19 13:35:47

Круглы стол "Кантэнт-індустрыі Украіны і Кітая: перспектывы развіцця супрацоўніцтва", арганізаваны пры падтрымцы Нацыянальнага савета Украіны па пытаннях тэлебачання і радыёвяшчання і Пасольства КНР ва Украіне, адбыўся ў Кіеве ў рамках 7-га Міжнароднага форуму "Kyiv Media Week ".

Падчас круглага стала быў падпісаны рамачны дагавор аб супрацоўніцтве ў галіне распаўсюджвання і вытворчасці кіно-і тэлеперадач паміж Міжнародным радыё Кітая і Нацыянальнай грамадскай тэлерадыёкампаніяй Украіны.