Сі Цзіньпін заклікаў органы комплекснага забеспячэння грамадскай бяспекі Кітая прадухіляць і кантраляваць асноўныя рызыкі
  2017-09-20 13:34:48

Старшыня КНР Сі Цзіньпін сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі органаў комплекснага забеспячэння грамадскай бяспекі падкрэсліў важнасць прадухілення і кантралявання асноўных рызык, а таксама прыхільнасці кіруючай ролі КПК.

Сі Цзіньпін заклікаў супрацоўнікаў гэтага сектара павышаць палітычную інфармаванасць і з усёй рашучасцю адстойваць аўтарытэт і адзіную кіруючую лінію ЦК КПК. Гэтыя людзі, па словах Сі Цзіньпіна, павінны цвяроза ацэньваць цяжкасці і выклікі, рашуча прадухіляць і кантраляваць асноўныя рызыкі. - Р -