Фільм "Планета малпаў: Вайна" лідзіруе па касавых зборах у кітайскім пракаце
  2017-09-20 17:47:59

Фантастычны трылер "Планета малпаў: Вайна" за тыдзень пасля прэм'еры, якая прайшла 17 верасня, сабраў 401 млн. юаняў, стаўшы лідарам пракату ў кітайскіх кінатэатрах. Другое месца па касавых зборах заняў фантастычны фільм "Чалавек-павук: Вяртанне дадому", які сабраў 225 млн. юаняў на другім тыдні пасля выхаду ў пракат. Трэцяе месца дасталася японскаму мультфільма «Sword Art Online: Ordinal Scale» з тыднёвай касай у 41 млн. юаняў.

Чацвёртым стаў іспанскі дэтэктыў "Нябачны госць", які прынёс 33 млн. юаняў. А замкнуў пяцёрку лідараў ваенны фільм рэжысёра Крыстафера Нолана "Дзюнкерк". Яго тыднёвыя касавыя зборы склалі 23 млн. юаняў. - Р -