Тарты кітайскага кандытара атрымалі залатыя медалі на выставе "Cake International"
  2017-11-15 15:42:17

Як паведамляе газета "Хуаньцю шыбаа", на Міжнароднай выставе кандытарскага мастацтва, дэкарыравання тартоў і выпечкі "Cake International", якая адбылася нядаўна, тарты кітайскага кандытара Чжоу І і яго каманды атрымалі залатыя і бронзавыя медалі.

Каманда Чжоу І заваявала 5 медалёў: 3 залатыя і 2 бронзавыя. Торт "У Цзэцянь" (імператрыца Кітая дынастыі Чжоу, 624-705 гг.) атрымаў залаты медаль. Кандытарскі шэдэўр створаны ў форме сідзячай імператрыцы ў традыцыйнай кітайскай вопратцы. Журы высока ацаніла выразны твар і вочы фігуры. Побач з імператрыцай стаяць палацавы ліхтар, курыльніца, шырма і г. д. Усе створаныя скульптурныя вобразы ядомыя. На афіцыйным сайце выставы "Cake International" пад фота торта "У Цзэцянь" напісана "1st International Best in Show", г. зн. "Лепшы торт на выставе".