Лі Кэцян і Р. Дутэрте сумесна сустрэліся з журналістамі
  2017-11-16 14:24:51

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян і прэзідэнт Філіпін Радрыга Дутэрте па выніках перамоў сустрэліся з журналістамі.

Кіраўнікі дзвюх краін высока ацанілі вынікі перамоў. Лі Кэцян падкрэсліў, што сёння значны прагрэс назіраецца ў супрацоўніцтве бакоў у галіне будаўніцтва інфраструктуры, гандлю, турызму, сельскай гаспадаркі і скарачэння беднасці. Кітай мае намер сумесна з Філіпінамі спалучаць стратэгіі развіцця, удзельнічаць у маштабных інфраструктурных праектах на Філіпінах, гатовы вызначыць план супрацоўніцтва на 5-10 гадоў і даць краінам і міжнароднай супольнасці выразны сігнал аб далейшым стабільным развіцці кітайска-філіпінскіх адносін.

Лі Кэцян адзначыў, што Кітай вітае наведванне філіпінскіх СМІ Кітая і спадзяецца дзякуючы іх працы ўнесці ўклад у адкрыццё новага напрамка ў кітайска-філіпінскіх адносінах і супрацоўніцтве.

Р. Дутэрте падкрэсліў, што афіцыйны візіт Лі Кэцяна на Філіпіны ў поўнай меры адлюстроўвае важны прагрэс у міждзяржаўных адносінах. Філіпіны натхнёныя паляпшэннем двухбаковых адносін і захаваннем тэндэнцыі іх актыўнага развіцця. Філіпінскі бок рады таксама ўжо дасягнутым выгодам усебаковага супрацоўніцтва з Кітаем, дзякуе Кітаю за падтрымку ў нацыянальным развіцці і дапамогу ў правядзенні серыі сустрэч лідараў па ўсходнеазіяцкім супрацоўніцтве, а таксама мае намер сумесна з кітайскім бокам працягваць умацаванне абменаў і супрацоўніцтва ў розных галінах. - Р -