Віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР падкрэсліз важнасць рэформаў і інавацый для адраджэння паўночнага ўсходу краіны
  2017-11-16 14:32:26

Віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Чжан Гаалі заявіў, што паўночна-ўсходні рэгіён краіны павінен надаваць больш сіл правядзенню рэформаў і інавацый для стымулявання эканомікі.

"Рэгіёны павінны ўзмацняць рэформы і інавацыі, змяняючы старое мысленне і паляпшаючы дзелавое асяроддзе", - сказаў Чжан Гаалі падчас наведвання дзяржаўных прадпрыемстваў у правінцыі Хэйлунцзян на паўночным усходзе краіны. Ён адзначыў, што неабходна ўзмацняць дзейнасць па заахвочванні жыццяздольнасці дзяржпрадпрыемстваў і падтрымліваць прыватны сектар.

Прамысловы пояс на паўночным усходзе краіны, які пакутуе ад бюракратызму і знежывеласці дзяржаўных прадпрыемстваў, на працягу апошніх некалькіх гадоў перажывае эканамічны спад. Растуць заклікі да рэформаў у гэтым рэгіёне. Цэнтральны ўрад выпрацаваў шэраг мер, якія садзейнічаюць эфектыўнаму кіраванню і прамысловаму ўздыму, што дапаможа аднавіць былую славу "індустрыяльнага сэрца" краіны. - Р -