У Кітаі праходзяць гастролі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
  2017-11-16 17:32:44

З 9 па 30 лістапада 2017 года ў чатырох гарадах Кітая праходзяць гастролі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы з Беларусі на чале з мастацкім кіраўніком Мікалаем Пінігіным. Купалаўцы прапануюць кітайскаму гледачу спектакль «Чайка».

З 2016 года знакаміты беларускі калектыў з'яўляецца ганаровым сябрам Міжнароднай лігі тэатраў «Шаўковы шлях», заснаванай кіраўніцтвам КНР для пашырэння творчых кантактаў паміж краінамі-удзельнікамі Вялікага і Новага шаўковага шляху. Сёння арганізацыя налічвае больш за 80 удзельнікаў з 30 краін свету.

Гастролі спектакля «Чайка» сталі першым мерапрыемствам беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў рамках дзейнасці Міжнароднай лігі.

Выступленні праходзяць у Чжухаі, Гуанчжоу, Сямыне і Цзінане.

Удзельнікі гастроляў – знакамітыя і маладыя артысты-купалаўцы: Віктар Манаеў, Зоя Белахвосцік, Валянціна Гарцуева, Павел Харланчук-Южаков, Аляксандр Казела, Вікторыя Чаўлытка, Ігар Сігаў, Алена Сідарава, Ігар Дзянісаў, Андрэй Дробыш, Кацярына Алейнікава, Павел Астравух і Іван Кушнярук.

Нагадаем, што ў папярэдні раз тэатр гастраляваў у Кітаі ў 2014 годзе, дзе прымаў удзел у Вясновым фестывалі Народнага мастацкага тэатра Пекіна, дзе паказваў свае пастаноўкі -- «Вяселле» і «Не мой».