Пасол Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды наведаў Народны ўніверсітэт
  2017-11-16 17:32:44

Сёння Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Кірыл Руды наведаў Народны ўніверсітэт Кітая. Падчас візіту Пасол сустрэўся з рэктарам універсітэта Лю Вэем і абмеркаваў перспектывы супрацоўніцтва навучальнай установы з беларускімі ВНУ.

Акрамя таго, Пасол выступіў з лекцыяй на тэму «Беларусь і Кітай у новай эры супрацоўніцтва» перад студэнтамі і выкладчыкамі Інстытута эканомікі, Інстытута міжнародных адносін і Інстытута замежных моў Народнага ўніверсітэта Кітая.