Ван І: Міжнародная супольнасць павінна стварыць неабходныя ўмовы і спрыяльнае асяроддзе для належнага вырашэння праблемы штата Ракхайн
  2017-11-20 11:12:40

Праблема штата Ракхайн павінна быць урэгулявана М'янмай і Бангладэш аптымальным шляхам дружалюбных кансультацый, і міжнародная супольнасць павінна стварыць для гэтага неабходныя ўмовы і спрыяльнае асяроддзе. Пра гэта заявіў міністар замежных спраў КНР Ван І на сустрэчы з м'янманскай калегай Аун Сан Су Чжы.

Кіраўнік МЗС КНР вылучыў прапановы па вырашэнні праблемы штата Ракхайн у тры этапы: па-першае, рэалізаваць перамір'е і аднавіць парадак; па-другое, знайсці вырашэнне праблемы шляхам дружалюбных кансультацый і як мага хутчэй падпісаць і рэалізаваць пагадненне аб рэпатрыяцыі; па-трэцяе, павялічыць падтрымку і капіталаўкладанні міжнароднай супольнасці ў штат.

Аун Сан Су Чжы, якая з'яўляецца таксама дзяржаўным саветнікам М'янмы, са свайго боку, сказала, што м'янманскі бок ухваліў прапановы кітайскага боку і мае намер прыкласці намаганні па аднаўленні законнасці і парадку ў штаце, як мага хутчэй пачаць работу па рэпатрыяцыі шляхам дыялогу і кансультацый з Бангладэш.

Яна выказала спадзяванне, што кітайскі бок працягне адыгрываць важную ролю ў садзейнічанні хутчэйшага вырашэння праблемы штата Ракхайн.