Ван І выклаў пазіцыю Кітая па праблеме рахінджа
  2017-11-20 15:49:41

Міністр замежных спраў КНР Ван І, які знаходзіцца ў Бангладэш з візітам, выклаў пазіцыю Кітая па праблеме рахінджа ў м'янманскім штаце Ракхайн, якая прыцягвае пільную ўвагу міжнароднай супольнасці.

Ван І адзначыў, што беспарадкі ў М'янме аказалі негатыўны ўплыў на Бангладэш, урад якой пераадолеў масавыя цяжкасці і даў гуманітарную дапамогу пацярпелым ад беспарадкаў жыхарам. Кітайскі бок высока ацэньвае прыкладзеныя Бангладэш намаганні. КНР таксама аказала своечасовую гуманітарную дапамогу Бангладэш і працягне прадастаўляць ёй неабходную падтрымку.

Ван І адзначыў, што праблема рахінджа існуе ўжо даўно і звязана з шэрагам складаных фактараў. У прыватнасці, важнай прычынай беспарадкаў і канфліктаў з'яўляецца беднасць. У гэтай сувязі міжнародная супольнасць абавязана звярнуць больш увагі на ліквідацыю беднасці ў гэтым раёне і развіццё мясцовай эканомікі, каб урэгуляваць карэнную прычыну праблем рахінджа. - Р -