18 мясцовых чыгуначных упраўленняў Кітая рэструктурызаваны ў кампаніі
  2017-11-20 15:49:41

Па паведамленні Кітайскай чыгуначнай карпарацыі, 18 упраўленняў, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні карпарацыі, ужо завяршылі рэфармаванне і ўнеслі змены ў іх рэгістрацыю.

Гэта азначае, што ў сістэмным рэфармаванні кампаніі дасягнуты значныя вынікі, зроблены важны крок у ператварэнні дзяржаўнай чыгуначнай карпарацыі з традыцыйнага прадпрыемства па транспарціроўцы і вытворчасці ў сучаснае транспартнае прадпрыемства эксплуатацыйнага тыпу.

Ва ўсіх чыгуначных упраўленнях з'явяцца пасады старшыні праўлення і генеральнага дырэктара. - Р -