Самалёт, на борце якога знаходзіліся 25 чалавек, пацярпеў крушэнне ў Канадзе, ёсць пацярпелыя
  2017-12-14 15:47:54

Самалёт, на борце якога знаходзіліся 22 пасажыры і тры члены экіпажа, у сераду пацярпеў крушэнне на поўдні Канады, ёсць пацярпелыя. Пра гэта паведаміў мясцовы тэлеканал CTV.

У паведамленні гаворыцца, што ў сераду каля 18:15 па мясцовым часе самалёт ATR-42 неўзабаве пасля ўзлёту разбіўся менш чым за кіламетр ад аэрапорта паселішча Фон-дзю-Лак у правінцыі Саскачэван.

Паведамленняў аб ахвярах пакуль не паступала.

Самалёт належаў кампаніі West Wind Aviation. Вядзецца расследаванне прычын аварыі.