Завяршылася 5-гадовае будаўніцтва першага ў свеце двух'яруснага шасцікалейнага бэлечна-вантавага чыгуначнага моста Сіньбайшато праз раку Янцзы ў раёне Цзянцзінь Чунціна.
У бліжэйшы час мост разам з хуткаснай чыгункай Чунцін-Гуян будзе ўведзены ў тэставую эксплуатацыю. Агульная даўжыня моста складае каля 5,32 км, даўжыня асноўнай секцыі – 920 м. Гэта ключавы аб'ект магістралі Чунцін-Гуян. Верхні чатырохкалейны ярус моста прызначаны для руху пасажырскіх цягнікоў з разліковай хуткасцю 200 км/г, ніжні двухкалейны ярус – для руху грузавых саставаў з разліковай хуткасцю 120 км/г. - Р -