Араматычныя сашэ з кітайскімі лекамі ад майстрыхі з Сюйчжоу
  2018-01-19 15:54:07

У вёсцы Мачжуан акругі Сюйчжоу ў правінцыі Цзянсу жыве 80-гадовая Ван Сюін – народная майстрыха, якая прысвяціла сваё жыццё вырабу араматычных сашэ з кітайскімі лекамі. Яна не толькі захоўвае традыцыі гэтага рамяства, але і пастаянна іх ўдасканальвае. Створаныя ёю сашэ не раз атрымлівалі высокія ацэнкі экспертаў.

Тэхніка вырабу араматычных сашэ з Сюйчжоу, якая ўжываецца Ван Сюін, унесена ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Кітая.

Пад яе кіраўніцтвам некалькі сотняў аднавясковак і жыхарак навакольных вёсак заняліся вытворчасцю сашэ, што дапамагло значна павялічыць даходы мясцовых сем'яў. - Р -