Кітайскім авіяпасажырам дазволілі карыстацца мабільнымі тэлефонамі падчас палёту
  2018-01-19 10:15:58

У адпаведнасці з новымі правіламі Упраўлення грамадзянскай авіяцыі КНР па выкарыстанні партатыўных электронных прылад, з 0 гадзін 18 студзеня па пекінскім часе была знятая забарона на выкарыстанне пасажырамі мабільных тэлефонаў падчас палёту. 181 пасажыр "Кітайскіх усходніх авіяліній" і 78 пасажыраў рэйса HU7781 Хайкоу - Пекін "Хайнаньскіх авіяліній" сталі першымі, хто скарыстаўся ў палёце сваімі смартфонамі для выхаду ў Інтэрнэт праз бартавы карыстальніцкі інтэрфейс. Фатаграфіі Сіньхуа