Вялікія панды Хуабаа і Цзіньбаабаа паспяхова прыбылі ў Фінляндыю
  2018-01-19 10:21:11

Спецыяльны борт, якім падарожнічаюць самец і самка вялікай панды Хуабаа і Цзіньбаабаа паспяхова прыбыў у міжнародны аэрапорт Хельсінкі-Вантаа ў Фінляндыі. З гэтай нагоды ў аэрапорце адбылася ўрачыстая вітальная цырымонія.

Пасля кароткай сустрэчы з публікай "бамбукавыя мядзведзі" адправіліся на спецыяльным кантэйнерным грузавіку ў заапарк горада Эхцяры. Стан жывёл пасля пералёту ацэньваецца як добры.

Вялікія панды ўпершыню прыбылі ў Фінляндыю. Фінляндыя - першая паўночнаеўрапейскія краіна, у якой прымаюць гэтых жывёл.

Згодна з падпісаным у красавіку 2017 года пагадненнем, Кітай перадае заапарку горада Эхцяры пару здаровых панд для ўдзелу ў сумесным даследчым праекце тэрмінам на 15 гадоў.