Дабрачынная "Акцыя святла" кітайскіх афтальмолагаў ў Пакістане
  2018-01-20 14:05:42

"Экспрэс здароўя" – дабрачынны праект Дзяржаўнага камітэта па справах аховы здароўя Кітая, які накіраваны на аказанне бясплатнай медыцынскай дапамогі бедным жыхарам замежных краін, якія пакутуюць на вочныя хваробы. Трэцім прыпынкам "экспрэса" стаў Пакістан, тут кітайскія афтальмолагі ў рамках "Акцыі святла" 9-19 студзеня дапамогуць 500 пацыентам. Раней ужо зроблена амаль 1000 бясплатных аперацый па лячэнні катаракты ў Шры-Ланцы і М'янме. - Р -