Сустрэча Новага года па месяцовым календары паводле мясцовых традыцый, прызнаных нематэрыяльнай культурнай спадчынай
  2018-02-02 16:07:31

У вёсцы Хэсідай пасёлка Танці раёна Юйхан гарадской акругі Ханчжоу правінцыі Чжэцзян /Усходні Кітай/ сёння прайшло культурнае мерапрыемства, прысвечанае сустрэчы Новага года па месяцовым календары паводле мясцовых традыцый, якія былі прызнаныя аб'ектамі нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Жыхары вёскі рабілі навагодняе печыва з клейкага рысу, ляпілі рысавыя фігуркі, развешвалі святочныя ліхтары, пісалі навагоднія парныя надпісы, гулялі ў дзіцячыя гульні, глядзелі прадстаўленне тэатра ценяў, выконвалі песні і танцы. Аднавяскоўцы не толькі акунуліся ў атмасферу традыцыйнага народнага свята, але і адчулі радасць ад развіцця і росквіту роднай вёскі.