Мяаскія жанчыны рыхтуюць традыцыйнае віно чун'ян
  2018-02-12 15:57:54

На Новы год па месяцовым календары жанчыны народнасці мяа, якія жывуць у вёсцы Хуацзы воласці Ганьдун Жуншуй-Мяаскага аўтаномнага павета Гуансі-Чжуанскага аўтаномнага раёна / Паўднёвы Кітай /, як звычайна рыхтуюць для гасцей і для дзяцей, якія вяртаюцца ў родную вёску, віно чун'ян.

У якасці інгрэдыентаў выкарыстоўваецца адборны клейкі рыс, які расце ў гарах, і вада з горных крыніц. Віно чун'ян, якое называюць "віном шчасця", - любімы традыцыйны напой мяа. Яго рыхтуюць напярэдадні галоўных святаў, такіх як свята Падвойнай дзявяткі або кітайскі Новы год.