Прэзідэнт ПАР Джэйкаб Зума сышоў у адстаўку
  2018-02-15 16:24:28

Прэзідэнт ПАР Джэйкаб Зума ў сераду сышоў у адстаўку.

"Афрыканскі нацыянальны кангрэс не павінен падвергнуцца расколу з-за мяне. І я вырашыў сысці ў адстаўку неадкладна", - заявіў Д. Зума ўвечары падчас звароту да нацыі. Д. Зума адзначыў, што хоць ён не згодны з рашэннем АНК, але ўсё-такі пакіне пасаду прэзідэнта краіны.

Адстаўка Д. Зумы адбылася праз два тыдні пасля крызісу ў кіруючай партыі з-за таго, што Д. Зума адмовіўся скласці паўнамоцтвы ў адпаведнасці з патрабаваннем АНК.

У панядзелак на пасяджэнні выканаўчага камітэта кіруючай партыі краіны АНК было вырашана запатрабаваць ад Д. Зумы сысці з пасады прэзідэнта, на што яму далі 48 гадзін. Выконваць абавязкі кіраўніка дзяржавы будзе віцэ-прэзідэнт ПАР Сірыл Рамапоса. Ён прыме прэзідэнцкую прысягу ў чацвер або пятніцу.