Як паведаміў сайт «Хуаньцюван», выпускнік Сіаньскай акадэміі мастацтваў Чжаа Цзяхуэй стварае 3D-карціны з рыбкамі з дапамогай шматразовага афарбоўвання застылай смалы, якая выконвае ролю вады ў карціне. Намаляваныя рыбкі выглядаюць настолькі рэалістычна, што нават кошка мастака спачатку не змагла адрозніць іх ад жывых. Чжаа Цзяхуэю асабліва ўдаецца адлюстроўваць карпаў і залатых рыбак. На стварэнне аднаго такога твора патрэбна каля 30 дзён.